BE RU EN

Эксперты расказалі, дзе ў свеце пякуць найлепшую піцу гэтага года

  • 15.09.2024, 16:13

Не ў Італіі.

У Італіі днямі прайшла цырымонія ўзнагароджання традыцыйнай прэміяй 50 Top Pizza Awards. Эксперты назвалі найлепшую піцу 2024 года, паведамляе CNN.

Пераможцай стала піца з рэстарана Ніжняга Іст-Сайда ў Нью-Ёрку ў ЗША.

Гаворка ідзе пра піцэрню Una Pizza Napoletana, яе адкрыў вядомы маэстра піцы Энтані Манджэры ў сакавіку 2022 года. Цяпер яна абышла і амерыканскіх, і сусветных канкурэнтаў, у тым ліку піцэрні ў італьянскім Неапалі, якія гурманы называюць найлепшымі ў гэтай сферы.

«Вельмі натхняе тое, што мяне прызнаюць праз 30 гадоў маёй кар'еры, асабліва ў Неапалі, дзе піца ўзнікла», – расказаў Манджэры.

Акрамя таго, у спіс найлепшых піцэрняў 2024 патрапілі яшчэ тры ўстановы з Нью-Ёрка, сетка якіх складаецца ў агульнай колькасці са 101 рэстарана. Гэта Ribalta (19-е месца ў рэйтынгу), Don Antonio (30-е) і L’industrie Pizzeria (80-е).

І ўсё ж дамінавала ў рэйтынгу Італія, паколькі ў спіс найлепшых трапіла 41 піцэрня з гэтай краіны. Злучаныя Штаты атрымалі 15 адзнак. Таксама Неапаль перасягнуў Нью-Ёрк (у спісе пяць піцэрняў з гэтага італьянскага горада).

Апошнія навіны