У беларускім дзіцячым харчаванні знайшлі антыбіётыкі
- 15.09.2024, 19:12
Яго забаранілі ў Расеі.
Расея забараніла ўвоз беларускіх прадуктаў. Цяпер прадукцыя кампаніі «Белфуд Прадакшн» пазначаная як «часова абмежаваная» на ініцыятыву Рассельгаснагляду.
«Белфуд Прадакшн» выпускае дзіцячае харчаванне пад брэндам «Маленькае шчасце».
Пры лабараторных праверках прадукцыі ў кансервах з птушкі выявілі антыбіётыкі. Іх выявілі не першы раз.
Таксама Рассельгаснагляд узмацніў лабараторны кантроль прадукцыі некаторых іншых прадпрыемстваў праз выяўленне кішачнай палачкі.