Названыя страты РФ ва Украіне за тыдзень
- 15.09.2024, 19:22
Самалёт, 8500 акупантаў і больш за 300 артсістэмаў.
За другі тыдзень верасня УСУ ліквідавалі 8540 расейскіх вайскоўцаў. Таксама атрымалася «адмінусаваць» самалёт, 305 артсістэмаў і 370 дронаў.
Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на Telegram камандзіра Сухапутных войскаў Аляксандра Паўлюка.
«За тыдзень з 8 да 15 верасня 2024 года страты ворага склалі блізу 8540 чалавек асабовага складу», – напісаў ён.
Акрамя таго, УСУ ўдалося знішчыць:
44 танкі;
166 баявых браняваных машынаў;
305 артылерыйскіх сістэмаў;
6 РСЗА;
5 установак СПА;
466 адзінак аўтатэхнікі;
37 адзінак спецтэхнікі.
Акрамя гэтага, УСУ знішчылі варожы самалёт, 4 ракеты і 370 БПЛА.