Украіна гатовая накіраваць на дапамогу Польшчы сотню ратавальнікаў
- 15.09.2024, 20:43
Прэм'ер-міністр Польшчы крануты.
Польскі прэм'ер-міністр Дональд Туск паведаміў, што Украіна прапанавала накіраваць у Польшчу на дапамогу з ліквідацыяй наступстваў маштабных паводак сотню ратавальнікаў.
Пра гэта ён напісаў у сацсетцы Х.
Туск паведаміў, што прэм'ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль даслаў яму словы салідарнасці з Польшчай і гатоўнасць неадкладна накіраваць сотню ратавальнікаў з спецыяльным абсталяваннем для барацьбы з паводкай.
«Вельмі кранальна», – адзначыў прэм'ер-міністр Польшчы.