Шольц прыбыў з афіцыйным візітам ва Узбекістан
- 15.09.2024, 21:07
Канцлер Нямеччыны і прэзідэнт Узбекістана прынялі Супольную дэкларацыю.
Канцлер Нямеччыны Олаф Шольц прыляцеў з двухдзённым афіцыйным візітам ва Узбекістан, паведамляе прэс-служба прэзідэнта рэспублікі Шаўката Мірзіёева.
«У горадзе Самаркандзе адбылася цырымонія афіцыйнай сустрэчы Федэральнага Канцлера Нямеччыны Олафа Шольца, які ажыццяўляе афіцыйны візіт у нашу краіну», – гаворыцца ў паведамленні.
Пасля ўрачыстай цырымоніі сустрэчы пачаліся перамовы. Бакі абмеркавалі магчымасці далейшага пашырэння супрацоўніцтва і выступілі за прадаўжэнне актыўных кантактаў паводле лініі парламентаў, урадаў, міністэрстваў замежных справаў.
Сярод іншага, краіны таксама будуць прадаўжаць актыўнае ўзаемадзеянне ў рамках Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, АБСЕ, інстытутаў Еўрапейскага Звязу і іншых шматбаковых структураў.
Паводле вынікаў перамоваў Мірзіёеў і Шольц прынялі Супольную дэкларацыю. У рамках візіту былі таксама падпісаныя восем двухбаковых дакументаў.
Акрамя таго, яны прынялі праграму тэхналагічнага партнёрства і прамысловай кааперацыі на 2024–2026 гады, а таксама заключылі пакет пагадненняў і кантрактаў на ўзроўні асноўных прадпрыемстваў Узбекістана і Нямеччыны.