BE RU EN

У Менску з'явіцца новы жылы квартал

  • 16.09.2024, 10:18

Абяцаюць, што ён будзе не падобны да іншых.

У Менску з'явіцца новы жылы квартал у межах праспекта Жукава - вуліц Чыгуначнай - Разінскай - Грушаўскай. Абяцаюць, што ён будзе не падобны да суседніх, пішуць «Минск-Новости».

Новы квартал з'явіцца на тэрыторыі, якая зараз занята аўтастаянкай, складскімі памяшканнямі "Белмедпрэпаратаў", прыватным сектарам і будынкам "Зелянбуда". Уся сядзібная і малапавярховая забудова ў гэтых межах падпадае пад руйнаванне.

Дакументацыя на руйнаванне ўжо гатова. Цяпер распрацоўваюць праект забудовы, затым пачнуць выконваць асобныя праекты дамоў.

На гэтым адцінку пабудуюць чатыры буйнапанэльныя жылыя дамы і два паркінгі з прыбудаванымі аб'ектамі грамадскага прызначэння. Асвоіць пляцоўку "Упраўленне капітальнага будаўніцтва Захад". У будучыні па суседстве плануецца школа. Жыллё змесціць больш за 500 кватэр агульнай плошчай звыш 35 тыс. кв. м.

Паркінгі з аб'ектамі абслугоўвання будуць размешчаныя бліжэй да праспекта Жукава, дзе вельмі шумна, а жыллё максімальна схаваюць углыб участку. Дамы запланаваныя на 6, 10, 11 і 15 паверхаў. Уздоўж праспекта Жукава і вуліцы Чыгуначнай з'явіцца зялёны бульвар.

Для будучай забудовы абраны насычаны, але някідкі колер фасадаў. Пакуль рана казаць аб канчатковым выглядзе дамоў: яго вызначаць пры распрацоўцы дакументацыі на канкрэтныя будынкі. Але абяцаюць, што забудова ў цэлым будзе мець уласную каларыт, непадобны да суседніх кварталаў.

Апошнія навіны