У Польшчы горад сышоў пад ваду
- 16.09.2024, 10:30
Пасля прарыву дамбы.
Невялікі польскі горад Строне-Шлёнске Ніжнесілезскага ваяводства фактычна апынуўся пад вадой пасля таго, як з-за паводкі была пашкоджаная дамба на рацэ Мараўка, піша tvp.info.
Спачатку ў СМІ з'явілася інфармацыя, што дамбу разбурыў напор вады. Міністэрства нацыянальнай абароны паведаміла, што для дапамогі ў эвакуацыі ў Строне-Шленску накіраваны гелікаптэр Мі-17.
Зрэшты пасля tvp.info неафіцыйна стала вядома, што пашкоджаная частка дамбы. Сітуацыя каля дамбы была зафіксаваная на відэа.
Сітуацыя ў горадзе трагічная, вада руйнуе ўсё на сваім шляху. У сацсетках ёсць нямала фота і відэа з горада. На адным са здымкаў можна ўбачыць затанулы пажарны аўтамабіль.
На адным з відэа бачна, як высокая вада змывае дом і нясе яго плынню.