«Лукашэнка супраціўляецца не па сваёй волі»
- 16.09.2024, 11:27
Дыктатар баіцца антываенных выступаў.
Украінскі паліттэхнолаг, кіроўны партнёр "Нацыянальнай антыкрызіснай групы" Тарас Загарадны мяркуе, што за палётамі "шахедаў" над Беларуссю стаіць Расея. Такое меркаванне ён выказаў у інтэрв'ю сайту Charter97.org:
- Пуцін вельмі моцна хоча, каб беларускае войска пачало наступ на Кіеў. Ён усімі праўдамі і няпраўдамі спрабуе схіліць Лукашэнку да нападу на Украіну. Лукашэнка супраціўляецца не па сваёй волі, а праз пазіцыю беларусаў. Абсалютная большасць беларускага народа катэгарычна супраць любых ваенных дзеянняў супраць Украіны. Гэта накладвае адбітак на стан войска і разуменне самога Лукашэнкі, што гэта можа скончыцца для яго вельмі сумна. А ён жа чалавек улады, увесь час змагаецца за ўладу. Таму палёты расейскіх “шахедаў” праз беларускую тэрыторыю — спосаб націснуць на самога Лукашэнку, даць яму зразумець, што абароны яму чакаць няма ад каго.
Варта ўлічваць, што гэтыя “шахеды” залятаюць глыбока на тэрыторыю Беларусі, быў выпадак, што да Латвіі даляцеў адзін беспілотнік, у Літву, на маю думку, спрабаваў. У гэтым выпадку, думаю, што гэта Пуцін спрабуе даць зразумець Лукашэнку, што ён чакае ад яго ўступлення ў вайну супраць Украіны.
Нагадаю, што Лукашэнка нядаўна зрабіў дастаткова крамольны з пункту гледжання Крамля выступ, калі пачаў казаць, што “нехта яго ўгаворвае пайсці ў саюз з Украінай супраць Расеі”. З пункту гледжання Расеі - гэта фронда, яе трэба душыць.