Лукашэнка загаварыў пра кантрабанду
- 16.09.2024, 12:03
Баіцца за свае даходы?
Лукашэнка сёння прыняў з дакладам старшыню Дзяржаўнага мытнага камітэта Уладзіміра Арлоўскага. Ён пацікавіўся, як працуе беларуская мытня ва ўмовах закрыцця пунктаў пропуску на мяжы, а таксама санкцыйных абмежаванняў. Не засталася па-за ўвагай тэма кантрабанды.
Паводле слоў Лукашэнкі, ДМК садзейнічае беларускім прадпрыемствам у арганізацыі гандлю. Ён пацікавіўся, як мытня ўключаная ў дапамогу беларускім арганізацыям, забеспячэнне транзіту грузаў. Яшчэ адно пытанне датычылася паступлення ў бюджэт плацяжоў, якія кантралююцца ДМК.