Зваршчыка менскага завода затрымалі за «падазроныя» лічбы
- 16.09.2024, 12:54
Мужчыну затрымалі проста на працы.
Работніка менскага завода затрымалі за чатыры лічбы на адзенні. Затрыманым быў былы фанат ФК «Нёман» са Стоўбцаў, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».
Паведамляецца, што ў яго знайшлі футболку з надпісам "1312" (негатыўныя ў бок міліцыі).
Праўладныя тэлеграм-каналы пішуць, што ў дачыненні да затрыманага было складзена некалькі адміністрацыйных пратаколаў, ён знаходзіцца ў ІЧУ.