Італія перадасць Украіне батарэю СПА Samp-T
- 16.09.2024, 14:12
Найбліжэйшым часам.
Найбліжэйшым часам Італія ўзмоцніць украінскую СПА другой батарэяй Samp-T. Аб гэтым абвясціў міністр замежных спраў Італіі Антоніа Таяні ў інтэрв'ю Corriere della Sera, піша прэс-служба МЗС Італіі.
«Мы падалі Кіеву безумоўную дапамогу, вайсковую, цывільную, фінансавую, цяпер мы збіраемся адправіць другую батарэю Samp T для абароны ўкраінскага насельніцтва», - заявіў Таяні.
Кіраўнік італьянскага МЗС адзначыў, што Украіна не прасіла больш, чым Італія ўжо дае. Да таго ж краіна не мае брытанскай і амерыканскай зброі, у якой мае патрэбу Кіеў.