Украіна атрымае новыя F-16
- 16.09.2024, 14:38
Названы тэрміны.
Да канца 2024 года Украіна атрымае чарговую партыю самалётаў F-16 ад Даніі.
Пра гэта заявіў міністр абароны Каралеўства Данія Траэльс Лунд Поўльсэн, паведамляе дацкае выданне DR.
Раней міністр абароны Даніі пацвердзіў, што Украіна атрымала першыя самалёты.
"Колькасць не выдаецца, але Данія абавязалася паставіць агулам 19 самалётаў", – адзначылі ў DR.
Са слоў кіраўніка мінабароны Даніі, краіна паставіць Украіне дадатковую партыю F-16 у другой палове 2024 года.
Як і пры першай пастаўцы, колькасць і дата будуць засакрэчаныя.