BE RU EN

У менскай пракуратуры сказалі, завошта могуць затрымаць квадрабераў

  • 16.09.2024, 15:07

Пакуль такіх затрыманняў у сталіцы не было.

Сярод беларускіх дзяцей і падлеткаў набірае абароты рух квадрабераў. Сутнасць у тым, што хлопчыкі і дзяўчынкі надзяваюць маскі жывёл і пераймаюць іх звычкі: скачуць, рыкаюць, высоўваюць язык і да т.п.

Квадрабераў у Менску пакуль не затрымлівалі. Але могуць.

У каментары "Мінск-навінам" супрацоўнік сталічнай пракуратуры Міхаіл Мануілаў распавёў за што: "Калі яны будуць парушаць грамадскі парадак — надакучаць грамадзянам, раскідваць смецце, залазіць на прыпаркаваныя аўтамабілі".

Такія дзеянні міліцыя будзе расцэньваць як дробнае хуліганства. А калі да таго ж будуць нанесены цялесныя пашкоджанні або пашкоджаная маёмасць - могуць і крымінальную справу завесці.

Праўда, адказнасць за гэта пачынаецца з 14 гадоў, а дробнае хуліганства — з 16. Калі квадрабер маладзейшы, пратакол складуць на бацькоў.

Апошнія навіны