Эстонец перайшоў Басфор па канаце
- 16.09.2024, 18:05
Уражальнае відэа.
Эстонец Яан Руз пераадолеў Басфорскую пратоку па канаце. Вяроўку даўжынёй 1074 м нацягнулі на вышыні 165 м над зямлёй паміж апорамі Моста пакутнікаў 15 ліпеня, паведамляе Hurriyet.
З Азіі ў Еўропу спартовец дайшоў праз Басфор усяго за 47 хвілін!
Руз - першы чалавек у свеце, які на такой вышыні перайшоў з аднаго кантынента на іншы. Спартовае мерапрыемства арганізавала Міністэрства транспарту і аўтадарог Турцыі.
Варта адзначыць, што для эстонскага акрабата такія трукі ў нейкім сэнсе «будзённыя», бо ён - трохразовы чэмпіён свету па слэклайне. Так называецца хадзьба без спецыяльных балансіраў па стропе, нацягнутай паміж двума аб'ектамі.