BE RU EN

Другі замах на Трампа: Каля гольф-клуба знайшлі зараджаную вінтоўку з аптычным прыцэлам

  • 16.09.2024, 21:28

Падрабязнасці.

Зброяй, якую знайшлі паблізу гольф-клуба падчас другога замаху на экс-прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, была вінтоўка тыпу СКС (самазарадны карабін Сіманава) з аптычным прыцэлам. Пра гэта гаворыцца ў судовых дакументах справы Раяна Уізлі Рута, якога падазраюць у замаху.

Пра гэта ў панядзелак, 16 верасня, паведаміў тэлеканал a target="_blank" href=https://edition.cnn.com/politics/live-news/trump-assassination-attempt-election-news-09-16-24#h_20c9ca2190651f69c1f8ac915373748f>CNN.

Паводле звестак CNN, спецыяльны агент ФБР Марк А. Томас заявіў, што паблізу гольф-клуба знайшлі «зараджаную вінтоўку тыпу СКС калібру 7,62 × 39 з аптычным прыцэлам», а таксама лічбавую камеру і дзве торбы, уключаючы заплечнік.

Раяну Уізлі Руту, якога падазраюць у замаху на экс-прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, абвесцілі абвінавачанне паводле двух пунктаў: валоданне агнястрэльнай зброяй раней асуджаным і валоданне агнястрэльнай зброяй са сцёртым серыйным нумарам.

Згодна з судовымі дакументамі, пакаранне за захоўванне зброі раней асуджаным можа скласці да 15 гадоў турмы і тры гады ўмоўнага тэрміну, а валоданне зброяй са сцёртым серыйным нумарам – да 5 гадоў турмы і тры гады ўмоўнага тэрміну.

Апошнія навіны