У Беларусі затрымалі латыша за бел-чырвона-белую палоску на каўняры курткі?
- 17.09.2024, 11:58
Эмілс Асарс знік у нашай краіне.
Латвійскія валанцёры з арганізацыі падтрымкі беларусаў FreeBelarus апублікавалі фота Эмілса Асарса ў куртцы з бел-чырвона-белай палоскай на каўняры і выказалі здагадку, што менавіта яна магла стаць прычынай затрымання хлопца ў Беларусі.
Нагадаем, што паводле інфармацыі ад сваякоў, ён выехаў раніцай 11 верасня. Асарс кіраваў аўтамабілем Chrysler і павінен быў адвезці знаёмую жанчыну ў Верхнядзвінск. Ён планаваў уехаць у Беларусь праз памежны пункт "Патэрніекі — Грыгараўшчына" а 10:00.
12 верасня на тэлефон сваякоў паступіў званок з беларускага нумара, у якім сцвярджалася, што Асарса затрымала міліцыя.
Звязацца з гэтым нумарам паўторна не ўдалося, а афіцыйнай інфармацыі ад беларускіх памежнікаў не паступала. Тэлефон самога Асарса з моманту затрымання застаецца адключаным.
Латвійская паліцыя праінфармаваная і занялася пошукамі.