У Расеі забілі палітычнага актывіста Віталя Іофэ
- 17.09.2024, 12:15
Ён рэгулярна выходзіў на пікеты з антыпуцінскімі плакатамі.
У Пецярбургу забілі 53-гадовага актывіста Віталя Іофэ, які рэгулярна выходзіў у пікеты з пацыфісцкімі і антыпуцінскімі плакатамі, што было вельмі смела для цяперашняй Расеі, паведамляе ASTRA.
Як піша Mash, падазраваны ў забойстве – 20-гадовы квір-актывіст, які ідэнтыфікуе сябе як жанчына. Са звестак канала, ён нанёс Іофэ не менш за 20 нажавых раненняў.
У Віталя Іофе засталіся дзве дачкі.