BE RU EN

У Наваградку ўвялі плату за ўваход на руіны замка

  • 17.09.2024, 12:21

З пляцоўкі адкрываецца прыгожы від на радзіму Адама Міцкевіча.

У Наваградку ўвялі плату за ўваход на пляцоўку, дзе захаваліся руіны замка. Пра гэта паведамляе «Комсомольская правда».

Уваход на тэрыторыю заўсёды быў вольным. З яе адкрываецца прыгожы від на радзіму Адама Міцкевіча. Цяпер за любаванне пейзажам трэба заплаціць, а вароты на тэрыторыю зачыняюцца на замок.

Гэта адбылося пасля чарговых рэканструкцыйных прац. Да юбілею райцэнтра - у жніўні Наваградак адзначыў 980-годдзе - правялі кансервацыю муру Навагрудскага замка.

Руіны знаходзяцца на ўзвышшы, з якога адкрываецца маляўнічы від. Цяпер патрапіць на гэтую пляцоўку можна толькі з 10:00 да 17:30 ва ўсе дні, акрамя панядзелка.

За ўваход на тэрыторыю замка трэба заплаціць Br1. Дзяцей да сямі гадоў пускаюць бясплатна.

Апошнія навіны