Politico: Залужны выступаў супраць аперацыі УСУ ў Курскай вобласці
- 17.09.2024, 12:29
На аперацыі намагаў Зяленскі.
Некаторыя з вышэйшых камандзіраў воска Украіны пярэчылі супраць аперацыі УСУ ў Курскай вобласці Расеі, піша Politico са спасылкай на двух высокапастаўленых украінскіх ваенных чыноўнікаў, якія казалі на ўмовах ананімнасці.
Адзначаецца, што прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўпершыню ўзняў пытанне аб наступе ў РФ у пачатку года і намагаў на ім.
Сярод тых, хто выступіў супраць, выданне падае былога камандзіра УСУ Валерыя Залужнага. Паведамляецца, што ягонае пярэчанне супраць Курскай аперацыі складалася ў адсутнасці «другога кроку» пасля прарыву расейскай мяжы. Са слоў аднаго з чыноўнікаў, Залужны не атрымаў дакладнага адказу ад Зяленскага з гэтай нагоды і разглядаў аперацыю як авантуру.
Акрамя экс-камандзіра, супраць Курскай аперацыі выступіў звольнены ў ліпені камандзір 80-й дэсантна-штурмавой брыгады Эміль Ішкулаў, піша выданне. Крыніцы заявілі, што "Ішкулаў пярэчыў супраць аперацыі ў Курскай вобласці, асцерагаючыся, што яго брыгада ў выніку можа апынуцца занадта ўразлівай на тэрыторыі Расеі і што колькасць страт можа значна ўзрасці".
Указваецца, што пытанне Залужнага аб "другім кроку" пасля прарыву мяжы РФ застаецца ключавым, паколькі "як заходнія, так і ўкраінскія скептыкі асцерагаюцца, што сілы Кіева могуць апынуцца ў аблозе і пацярпець ад адступлення, што іх дэмаралізуе".