BE RU EN

Рэкордная ўгода: камяніца ў Драздах прададзеная за $2,85 млн

  • 17.09.2024, 12:32

Агульная плошча складае 432 квадратныя метры.

Самы дарагі дом, прададзены ў жніўні 2024 года, каштаваў пакупніку 2,85 мільёна даляраў, піша Realt.

Гэтая камяніца знаходзіцца ў першых Драздах - у маляўнічым мікрараёне Радужны побач з паркам і вадасховішчам.

Дом - двухузроўневы, быў пабудаваны ў 2009 годзе. Агульная плошча складае 432 квадратныя метры. На пляцы на 11 сотак размешчаныя альтанка з зонай барбекю, тэраса і ўбудаваны гараж. А абышоўся ён пакупніку на 2,85 мільёна даляраў.

Гэта самы дарагі прададзены дом на рынку нерухомасці ў Беларусі з 2021 года. У той год была зафіксаваная самая дарагая ўгода коштам 3,35 мільёна даляраў.

Апошнія навіны