У Румыніі мужчына падпаліў будынак парламента
- 17.09.2024, 19:28
Відэа.
У Румыніі невядомы мужчына разліў запальную сумесь і падпаліў будынак парламента знутры. Эвакувалі 300 чалавек. Пра гэта 17 верасня ў сацыяльнай сетцы Х піша інфармацыйнае агенцтва Румыніі Agerpres, публікуючы відэа з камер назірання.
Інцыдэнт здарыўся пасля абеду. Пажар узнік у зоне для наведнікаў, у сувенірнай краме.
Паводле інфармацыі пажарнай службы агонь ахапіў плошчу блізу 30 м² і знішчыў тэкстыль ды офіснае абсталяванне.
Агонь ужо ўтаймавалі, абышлося без пацярпелых.
Што падахвоціла мужчыну да такіх дзеянняў, пакуль невядома. Паводле факту інцыдэнту ідзе расследаванне.