«Вы патрапілі да чыстакроўнага ўкраінца»
- 17.09.2024, 21:05
Расейскія акупанты прынялі байцоў «Азова» за сваіх.
Ваяры 12-й брыгады спецыяльнага прызначэння «Азоў» Нацыянальнай гвардыі Украіны выявілі групу расейскіх захопнікаў у лесе на Луганшчыне і выдалі сябе за выведнікаў УС РФ.
Сярод іншага азоўцы выдалі сябе за выведку ПДВ і выйшлі на пазіцыі акупантаў, паведамляе Цензор.НЕТ.
«Мы ледзь вас не застрэлілі, падумалі, што вы – кропы», – сказаў адзін з расейцаў украінскаму байцу.
А ўжо праз некалькі хвілінаў украінскі вайсковец прызнаўся, што «расейцы патрапілі да чыстакроўнага ўкраінца», таму нашыя ваяры ўзялі ў палон трох расейскіх салдатаў.
«Рукі за галаву. Прашу хутка я#лом у падлогу. Паводзьце сябе добра і ўсё будзе добра», – загадаў украінскі воін.