Праваабаронцы: Настаўнікаў па ўсёй Беларусі выклікаюць у КДБ
- 18.09.2024, 14:40
Ёсць затрыманні.
Па ўсёй Беларусі выкладчыкаў выклікаюць у КДБ усправе інтэрнэт-праекту дапамогі настаўнікам «Адукаванка», які прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем». Ёсць затрыманні, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».
У праваабаронцаў ёсць інфармацыя, што педагогі, якія былі ў тэлеграм чаце «Адукаванка», зазнаюць пераследы па ўсёй краіне. Іх выклікаюць у КДБ, вядома таксама пра затрыманні.
У самім чаце абмяркоўваліся ўрокі, інавацыйныя тэхналогіі выкладання матэрыялаў і гэтак далей.