BE RU EN

Польскі Уроцлаў рыхтуецца да паводкі

  • 18.09.2024, 15:38

Пік прагназуецца 19 верасня.

Хваля паводкі можа праходзіць па польскім Уроцлаве мінімум дзень, кульмінацыю паводкі чакаюць у чацвер.

Пра гэта паведаміў польскі Інстытут метэаралогіі і воднай гаспадаркі, піша Polskie Radio.

Гідролаг Міхал Сікора адзначыў, што кульмінацыя паводкі дасягне сталіцы Ніжняй Сілезіі 19 верасня.

«Разлічваем, што пік хвалі прыпадзе на чацвер. Яна будзе прыкладна 640 сантыметраў, а значыць, значна менш, чым у 1997 годзе. На пытанне, колькі часу працягнецца такая сітуацыя... Узровень трывогі будзе захоўвацца яшчэ доўгі час. Некалькі дзён дакладна», - адзначыў ён.

Уроцлаў рыхтуецца да самага песімістычнага сцэнару. Доўгая паводкавая хваля можа размыць насыпы і пашкодзіць гідратэхнічныя прылады.

Разам з тым дырэктар Інстытута метэаралогіі і воднай гаспадаркі Робэрт Чарняўскі запэўнівае, што на адцінку ад Рацібора да Уроцлава і ў Аполе не чакаецца пералівання вады праз насыпы.

«Мы прааналізавалі вынікі ўніверсітэта прыродазнаўчых навук ва Уроцлаве, і можам сказаць, што нейкай фатальнай сітуацыі не будзе. Такі наш прагноз», - акцэнтаваў ён.

Апошнія навіны