BE RU EN

Латвія звярнулася да ўладаў Беларусі

  • 18.09.2024, 17:14

Праз знікненне свайго грамадзяніна.

Консульства Латвіі ў Віцебску звярнулася да беларускіх уладаў наконт знікнення свайго грамадзяніна Эмілса Асарыса, паведамляе партал Delfi са спасылкай на інфармагенцтва LETA.

Адказу пакуль не атрымана.

Прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Латвіі Дыяна Эглітэ адзначыла, што ведамству вядома аб "магчымым інцыдэнце" - інфармацыя аб магчымым затрыманні мужчыны паступіла ад яго сваякоў.

У МЗС падкрэслілі, што "з-за праблем з захаваннем правоў [чалавека] у Беларусі і Расеі магчымасці Латвіі надаць дапамогу сваім грамадзянам у гэтых краінах вельмі абмежаваныя, а абмен інфармацыяй адбываецца вельмі марудна". У выніку "супрацоўніцтва Латвіі з Беларуссю ў галіне юстыцыі зведзена да мінімуму".

Паводле слоў Эглітэ, "нягледзячы на тое, што Латвія неаднаразова заклікала сваіх грамадзян пазбягаць паездак у Беларусь праз рызыкі, латвійскія грамадзяне працягваюць уязджаць у гэтую краіну".

Паводле інфармацыі ведамства, у 2022 годзе ў Беларусі былі затрыманыя 13 грамадзян Латвіі, у 2023-м - 15, у 2024-м - 11.

Апошнія навіны