Францыя мадэрнізуе частку знішчальнікаў Mirage 2000
- 18.09.2024, 20:51
Раней гэтыя самалёты абяцалі перадаць Украіне.
Францыя мадэрнізуе частку знішчальнікаў Mirage 2000-5. Раней гэтыя самалёты абяцалі перадаць Украіне.
Пра гэта паведамляе SudOuest.
«Частку Mirage 2000-5, якую Францыя мае намер даставіць ва Украіну, “трансфармуюць” у Казо (французская авіябаза – рэд.). Гэта зробяць для таго, каб даць ім магчымасці стральбы па наземных цэлях», – гаворыцца ў паведамленні.
Аднак канкрэтныя аспекты мадэрнізацыі французы не абвяшчаюць, але, верагодна, размова пра адаптацыю самалёта да бомбаў Armement air-sol modulaire (AASM), раней ужо пастаўленых Украіне.
Такая мадэрнізацыя сведчыць, што Mirage-2000-5 адыдзе ад традыцыйнай ролі перахопніка. Бо пры іх стварэнні не была прадугледжаная магчымасць ужывання боепрыпасаў паветра – зямля.