WSJ: Пуцін знаходзіцца пад ціскам
- 19.09.2024, 10:39
Што замінае кіраўніку Крамля правесці мабілізацыю?
За некалькі месяцаў да «інаўгурацыі» прэзідэнта Уладзіміра Пуціна ў траўні 2024 года прадстаўнікі Мінабароны РФ намагалі на новым этапе мабілізацыі, але расейскі дыктатар адхіліў гэтую ідэю, піша The Wall Street Journal.
Кіраўнік Крамля, паводле інфармацыі выдання, заявіў, што для папаўнення войскаў і кампенсацыі страт на фронце хоча выкарыстоўваць толькі кантрактнікаў, але зараз ён знаходзіцца пад моцным ціскам, бо за амаль 3 гады вайны УС РФ страцілі амаль 1 мільён чалавек загінулымі і параненымі.
Мабілізацыя для Пуціна можа мець сур'ёзныя палітычныя наступствы, зазначае СМІ. Але ў гэты ж час Расея страчвае на полі бою больш салдат, чым можа набраць для іх замены, гаворыцца ў матэрыяле.
«Сілы цяпер недастатковыя для дасягнення першапачатковых мэт вайны: вывесці Украіну з канфлікту, падарваць яе ваенны патэнцыял або абараніць прымежныя раёны расейскай тэрыторыі. Усё больш людзей гавораць, што мабілізацыя непазбежная», - кажа крыніца СМІ.
Журналісты паведамляюць, што падчас першай хвалі мабілізацыі ў РФ, падчас якой акупанты планавалі папоўніць войска на 300 тысяч чалавек, расейскія ўлады сутыкнуліся з пратэстамі і з неабходнасцю закрыць мяжу ў некаторых рэгіёнах. З іх жа звестак, у Расеі хоць і ёсць перавага ў колькасці насельніцтва ў параўнанні з Украінай, нятача асабовага складу застаецца для іх сур'ёзнай праблемай.
«Расея не пайшла на тое, каб адправіць ключавыя франтавыя сілы ў Курск, але з прычыны сваіх абмежаванняў яна вымушана была перакінуць войскі з Херсона і Запарожжа, дзе яны былі менш патрэбныя», – заявіў старшы навуковы супрацоўнік Інстытута даследаванняў знешняй палітыкі амерыканскага аналітычнага цэнтра Роб Лі.
З некаторых ацэнак, РФ набірае ў войска амаль 1 000 чалавек на дзень, тады як, с звестак Вялікабрытаніі, акупанты штодня страчваюць на фронце амаль 1100 салдат. Як гаворыцца ў матэрыяле, расейскія лідары не абвяшчаюць новую хвалі мабілізацыі з-за асцярогі, што гэты працэс парушыць «крохкі баланс» таго, як вайну ўспрымае грамадства - гэта можа мець небяспечныя палітычныя наступствы для Пуціна.
«Незалежная сацыялагічная служба Левада-Цэнтр» у Расеі апублікавала звесткі апытання, падчас якога 46% насельніцтва краіны-агрэсара прызналася ў страху мабілізацыі (гэта на 12% больш, чым у лютым 2024 года).