У Беларусі ўзнік небывалы дэфіцыт кадраў
- 19.09.2024, 12:01
Устаноўлены новы антырэкорд.
У Беларусі расце дэфіцыт кадраў. На 19 верасня ў цэлым па краіне патрэбна 164,2 тысячы работнікаў. Столькі прапаноў ад наймальнікаў размешчана ў агульнарэспубліканскім банку вакансій. Найгоршая сітуацыя ў Менску, піша «Зеркало».
На 19 верасня ў агульнарэспубліканскім банку вакансій на момант выхаду гэтага тэксту было размешчана 164 218 прапаноў ад наймальнікаў. Гэта антырэкорд. Для параўнання: на 31 жніўня агулам у краіне не ставала амаль 161,7 тысячы працаўнікоў.
Зараз найбольш работнікаў патрабуецца ў Менску — амаль 39,9 тысячы. Напрыклад, у Менскай вобласці - амаль 26,4 тысяч вакансій, у Віцебскай - 19,1 тысяч
Агулам у краіне па 65,2 тысячы вакансій прапануюць заробак да 1000 рублёў. Па 11,3 тысячы аб'яў абяцаюць плаціць ад 2 000 рублёў. Як правіла, наймальнікі ўказваюць сумы да выплаты падаткаў.