BE RU EN

СМІ: У гісторыю з выбухамі пэйджараў у Лібане ўцягнутыя Японія і Балгарыя

  • 19.09.2024, 14:57

Вытворцы абсталявання раскрылі падрабязнасці.

Выбухі пэйджараў і рацый у Лібане закранулі ўжо не толькі Ізраіль, які так і не пацвердзіў, але і не адмаўляў сваё дачыненне. Высветлілася, што пэйджары закупілі ў падстаўной фірмы ў Вугоршчыне, але прадавалі іх нібыта праз Балгарыю. Таксама ў скандал быў ўцягнуты вытворца рацый ICOM. Пра гэта піша Reuters.

Японскі вытворца рацый, звязаных з выбухамі сярод чальцоў групоўкі "Хезбала", у выніку якіх у Лібане загінулі 20 чалавек і сотні атрымалі раны, заявіў, што не мог вырабіць выбуховыя прылады.

«Бомба не магла быць убудаваная ў адну з нашых прылад падчас вытворчасці. Працэс высокааўтаматызаваны і хуткі. Таму на такія рэчы няма часу», - заявіў дырэктар ICOM Ёшыкі Энамота ў чацвер у штаб-кватэры кампаніі ў Осацы, Японія.

Выбух партатыўных радыёстанцый, якія выкарыстоўваюцца «Хезбалой» у сераду ў прыгарадах Бейрута і даліне Бека, быў за серыяй выбухаў пэйджараў у аўторак, у выніку якіх загінулі па меншай меры 12 чалавек і амаль 4000 атрымалі раненні.

ICOM заявіў, што спыніў вытворчасць такіх рацый яшчэ дзесяць гадоў таму, і што большасць з тых, што ўсё яшчэ прадаюцца, з'яўляюцца падробленымі.

«Калі гэта апынецца падробкай, то нам давядзецца расследаваць, як нехта стварыў бомбу, падобную на наш прадукт. Калі яна сапраўдная, нам давядзецца адсачыць яе распаўсюджванне, каб высветліць, як яна там апынулася», — сказаў Энамота.

А Балгарыя правядзе расследаванне ў дачыненні да кампаніі, звязанай з продажам пэйджараў лібанскай баявой групоўцы «Хезбала».

Служба дзяржаўнай бяспекі Балгарыі DANS у сваёй заяве паведаміла, што супрацоўнічае з міністэрствам унутраных спраў з мэтай расследавання ролі кампаніі, зарэгістраванай у Балгарыі, аднак не паведаміла яе назву.

У паведамленнях балгарскіх СМІ, кампанія Norta Global Ltd базуецца ў Сафіі. Яна нібыта "садзейнічала продажу пэйджараў, якія ўзарваліся ў Лібане ў аўторак".

Супрацоўнікі кампаніі і нават яе юрысты не адказалі на запыты журналістаў. Балгарскае агенцтва дзяржаўнай бяспекі заявіла, што не выявіла ніякіх паставак падазроных пэйджараў на тэрыторыю Балгарыі.

Апошнія навіны