BE RU EN

Менчукі абураныя расейскімі «душагубкамі» ў метро

  • 19.09.2024, 15:31

Гэта цягнікі новага пакалення «Масква».

У менскім метрапалітэне абкатваюць новыя цягнікі расейскай вытворчасці. Праўда, мяркуючы з каментароў, не ўсім пасажырам падабаюцца новыя вагоны, піша CityDog.io.

Што яшчэ за цягнікі?

Інфармацыя аб тым, што для менскага метрапалітэна плануецца закупіць новыя цягнікі, з'явілася яшчэ летась у лютым. Як тады заяўлялі ўлады, гэта цягнікі новага пакалення «Масква»: у іх прадугледжаны кандыцыянаванне вагонаў, сістэма шумапаніжэння, а таксама разеткі для сілкавання гаджэтаў.

Паведамлялася, што цягнікі паступяць да моманту ўводу ў эксплуатацыю ўчастка трэцяй лініі метро да станцыі «Слуцкі гасцінец».

А што не падабаецца пасажырам?

У менскіх пабліках сталі з'яўляцца відэа, што на Аўтазаводскай лініі ўжо на ўсю моц ідзе абкатка новых цягнікоў, а вось у каментарах шмат незадаволеных.

Менчукі пішуць, што старыя савецкія вагоны ім мілейшыя, і называюць новыя мадэлі «душагубкай»: «у старых савецкіх хоць акенцы адсунуць можна, а ў новых — проста пекла».

Хтосьці піша, што «Штадлер» лепшы», ці наогул раіць паглядзець, якія вагоны ходзяць у Кітаі ці Японіі: маўляў, нашы ў параўнанні з імі ніякія не новыя, а «проста новая фарба на вагоне».

Але ёсць і станоўчыя каментары ад тых, каму новыя вагоны здаюцца стыльнымі і хто хацеў бы бачыць іх не толькі на новых станцыях, але і на іншых кірунках.

Апошнія навіны