У Менску дарожнікі «заасфальтавалі» аўто
- 19.09.2024, 20:03
Фотафакт.
У сеціве распаўсюдзілася фота са сталічнай паркоўкі, дзе вакол легкавушкі паклалі свежы асфальт. Чаму перад пачаткам працы аўтамабіль не перагналі ў іншае месца, расказвае агенцтва «Менск-Навіны».
Усе працы ва ўкладцы дарожнага пакрыцця праводзіліся каля дома № 102 на вуліцы Прытыцкага 18 верасня падраднай арганізацыяй на заказ ЖКГ Фрунзенскага раёна.
У гэты дзень на паркоўцы заставалася адна іншамарка, уласнік якой, як высветлілася, з'ехаў за горад. Менавіта праз гэта ўзніклі цяжкасці з перамяшчэннем «перашкоды». Каб не спыняць працы, спецыялісты пастанавілі заасфальтаваць даступныя месцы.
Паводле інфармацыі адміністрацыі Фрунзенскага раёна, 19 верасня падрадная арганізацыя развязала пытанне з эвакуацыяй іншамаркі і праблемны адрэзак аператыўна «залаталі».