Самы вялікі кацёл: УСУ ўзялі ў аблогу велізарную колькасць расейцаў
- 20.09.2024, 8:09
Размова ідзе пра шэсць тысяч вайскоўцаў РФ.
Украінскія вайскоўцы заканчваюць аперацыю ўзяцця ў аблогу велізарнай колькасці расейскіх акупантаў у Курскай вобласці. Гэта самы вялікі расейскі «кацёл» з пачатку поўнамаштабнай вайны. Пра гэта заявіў камандзір падраздзялення УСУ Дзяніс Яраслаўскі.
З ягоных слоў, УСУ змаглі ўзяць у аблогу амаль 6 тысяч расейцаў.
«У выніку цяжкіх баёў УСУ атрымалася на другім этапе наступу замкнуць пастку ў раёне Глушкова, падціснуўшы групоўку войска РФ да натуральнай перашкоды - ракі Сейм. Правы фланг таксама адрэзаны. Заканчваем аперацыю адразання перапраў і рыхтуемся закрыць самы вялікі расейскі кацёл з пачатку поўнамаштабнай вайны!» - напісаў Яраслаўскі.