Кіраўнік Еўракамісіі Уршуля фон дэр Ляен прыехала ва Украіну
- 20.09.2024, 9:34
Названая мэта візіту.
Кіраўнік Еўрапейскай камісіі Уршуля фон дэр Ляен прыехала ў Кіеў 20 верасня. Гэта ўжо ейны восьмы візіт ва Украіну.
«Мой восьмы візіт у Кіеў прыходзіцца перад пачаткам ацяпляльнага сезону, а Расея працягвае нацэльвацца на энэргетычную інфраструктуру», - напісала еўрапейская палітык у Twitter.
Паводле ейных слоў, краіны ЕЗ дапамогуць Украіне ў яе смелых намаганнях.
«Я прыязджаю сюды, каб абмеркаваць падтрымку Еўропы. Ад гатоўнасці да зімы да абароны, ад далучэння і прагрэсу ў крэдытах G7», - дадала кіраўніца Еўрапейскай камісіі.
Раней паведамлялася, што падчас візіту Уршуля фон дэр Ляен сустрэнецца з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.
.