Беларускія танкісты з'ехалі ў Расею
- 20.09.2024, 11:15
Пераймаць досвед вядзення баявых дзеянняў у «дасведчаных удзельнікаў «СВА».
Вайскоўцы аднаго з танкавых падраздзяленняў Узброеных сіл прыбылі на палігон Муліна Расейскай Федэрацыі для навучання, паведамілі ў Мінабароны.
«У нашых калег мы будзем пераймаць досвед вядзення баявых дзеянняў. Гэта агнявая падрыхтоўка, тактычная падрыхтоўка, кіраванне ў складаных умовах мясцовасці. З улікам таго, што адбываецца ў свеце і асабліва вакол Рэспублікі Беларусь падрыхтоўка з прамымі ўдзельнікамі «СВА» вельмі актуальная для нашых падраздзяленняў», - распавёў камандзір батальёна.
Паведамляецца, што інтэнсіўную падрыхтоўку на базе цэнтру беларускія танкісты будуць праходзіць на працягу месяца.