Ва Ушачах за рэпосты судзілі ганаровага грамадзяніна раёна
- 20.09.2024, 11:53
І яшчэ двух чалавек.
19 верасня суд Ушацкага раёна разгледзеў адміністрацыйныя справы супраць трох супрацоўнікаў "Белтэлекама".
Іх абвінавацілі ў распаўсюдзе “экстрэмісцкіх матэрыялаў” (артыкул 19.11 КоАП), паведамляе тэлеграм-канал “Віцебск, я гуляю”.
Сярод асуджаных - ганаровы грамадзянін раёна Генадзь Арлоўскі. У “Белтэлекаме” ён працуе кабельшчыкам-спайшчыкам 4-га разраду.
Таксама за "экстрэмізм" судзілі інжынераў Сяргея Чарткова і Дзмітрыя Фядуковіча. Вынікі судоў невядомыя.