Сіноптыкі расказалі, калі ў Беларусь прыйдуць першыя замаразкі
- 20.09.2024, 12:53
На паўднёвым усходзе краіны захоўваецца чырвоны ўзровень небяспекі.
У Беларусь хутка прыйдуць першыя восеньскія замаразкі — тэмпература паветра апусціцца ніжэй за нуль ужо ў пачатку наступнага тыдня, паведамілі ў Белгідрамеце. Пры гэтым на паўднёвым усходзе краіны ўсё адно захоўваецца чырвоны ўзровень небяспекі з прычыны наступстваў спякоты.
У суботу, 21 верасня, у Беларусі чакаецца невялікая воблачнасць. Без ападкаў. Уначы і раніцай месцамі туман. Вецер паўночны, паўночна-заходні слабы, удзень да сярэдняга. Тэмпература паветра ўночы +3…+9°С, месцамі +10…+13°С, удзень +19…+25°С.
Атмасферны ціск будзе слаба падаць. А з 22 верасня з поўначы Еўропы будзе паступаць халаднаватае паветра. У выніку паступова месцамі тэмпература ўпадзе ніжэй за нуль.
У нядзелю, 22 верасня, таксама чакаецца невялікая воблачнасць і без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер паўночнай чвэрці слабы да сярэдняга. Тэмпература паветра ўночы +3 … +10°С, удзень ад +15°С па поўначы да +24°С па поўдні.
У панядзелак, 23 верасня, чакаецца пераменная хмарнасць. Пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер уночы няўстойлівы, удзень паўднёвай чвэрці сярэдні. Тэмпература паветра ўночы +1...+7°С, месцамі +8...+11°С, у асобных раёнах па паўночным усходзе замаразкі 0...—2°С; тэмпература паветра днём +17 … +24°С.
Нягледзячы на чаканыя замаразкі на поўначы, 20-22 верасня на большай частцы тэрыторыі Гомельскай і Магілёўскай абласцей захаваецца надзвычайная пажарная небяспека - гэта чырвоны ўзровень.