Румынія прыпыняе дамову з Беларуссю аб падвойным падаткаабкладанні
- 20.09.2024, 15:28
Дамова была ўкладзеная ў 1997-м годзе.
Урад Румыніі 18 верасня ўхваліў мемарандум аб прыпыненні дзеяння дамовы з Беларуссю аб ліквідацыі двайнога падаткаабкладання, паведамляе itp.orbitax.com.
Дамова была ўкладзеная ў 1997 годзе.
Раней Беларусь прыпыніла дзеянне асобных артыкулаў падатковых пагадненняў з 27 краінамі, у тым ліку Румынію, на перыяд з 1 чэрвеня 2024 года да 31 снежня 2026 года. Абмежаванні закранулі артыкулы аб дывідэндах, адсотках і прыросце капіталу.
Прыпыненне дамовы Румыніяй будзе дзейнічаць да 1 студзеня 2027 года, калі Беларусь не перагледзіць сваю пастанову.