Крэмль абдурылі і абвялі вакол пальца
- ТЭЛЕГРАМ-КАНАЛ «ЗАПРЕТНОЕ МНЕНИЕ»
- 20.09.2024, 16:33
Ніколі такога не было і вось зноў.
Чарговы нож у спіну састарэлага правадыра: найбліжэйшы хаўруснік Крамля на Блізкім Усходзе, які выступаў пасярэднікам на кансультацыях РФ і Украіны сёлета, надумаў далучыцца да паставак зброі УСУ.
Катар перадасць УСУ 24 самаходныя гаўбіцы PzH 2000 у рамках угоды з урадам Нямеччыны, паведамляе Bild са спасылкай на знаёмыя з сітуацыяй крыніцы.
Катарскае войска перадасць УСУ палову з даступнага парка нямецкіх гаўбіц, а ўзамен атрымае ад Берліна партыі новых машын.
Гаворка ідзе аб сучасных колавых гаўбіцах RCH 155, якія Катар атрымае ў рамках угоды на продаж зброі агульным коштам 100 млн еўраў.
Гаўбіцы для Украіны папярэдне пройдуць рамонт у Нямеччыне.
Праграма іх комплекснай мадэрнізацыі будзе ўключаць абнаўленне ПЗ і мадыфікацыі ў адпаведнасці з патрэбамі УСУ, а кантраляваць працэс будуць найбуйнейшыя абаронныя канцэрны ФРГ – KMW і Rheinmetall.
Пуцінскі рэжым неаднаразова называў Катар «стратэгічным» і «ключавым» партнёрам» РФ на Блізкім Усходзе.
«Падманулі, абдурылі і абвялі вакол пальца».
Ніколі такога не было і вось зноў.
Тэлеграм-канал «Запретное мнение»