У Менску будаўнічы кран упаў на паркоўку
- 20.09.2024, 16:59
Пашкоджаныя некалькі аўтамабіляў.
Удзень, 20 верасня, каля дома №107 на вуліцы Адзінцова падчас разгрузкі труб упаў будаўнічы кран, паведамляе агенцтва «Минск-Новости».
Паводле папярэдняй інфармацыі, у транспартнага сродку правалілася апорная «лапа».
«Пацярпелых няма. Аднак пашкоджаныя сам кран і два аўтамабілі», - паведамляе выданне.