Індывідуальны почырк Сырскага: УСУ ўжываюць новы спосаб вядзення баёў
- 21.09.2024, 8:21
Эксперт раскрыў дэталі.
Украіна пачала ўжываць новы спосаб вядзення баявых дзеянняў. Цяпер УСУ вядуць манеўраную вайну, што дае сур'ёзныя магчымасці па ўсёй лініі фронту. Пра гэта падчас чату на «Главред» расказаў азербайджанскі ваенны аналітык і эксперт у сферы абароны і бяспекі Агіль Рустамзадэ.
Ён адзначае, што ўкраінскія вайскоўцы могуць ажыццяўляць аперацыі, якія дазваляюць выйсці да важнага аб'екта інфраструктуры або перарэзаць вузел шашэйных дарог ворагу. Таксама УСУ могуць змяніць суадносіны сілаў і сродкаў на якім-небудзь адрэзку фронту.
«Таму я вышэй і адзначыў індывідуальны почырк Сырскага – непрадказальнасць. Якімі будуць ягоныя наступныя крокі, складана меркаваць. Аднак такая опцыя ва ўкраінскага войска ёсць: калі нават яно выйдзе з Курскай вобласці, у яго будуць сілы і сродкі, якія навучаныя вядзенню манеўранай вайны. Так што аперацыі, падобныя да Курскай, безумоўна, могуць пачацца ў іншых абласцях Расейскай Федэрацыі», – сказаў Рустамзадэ.