СМІ: На спапялёнай БПЛА базе РФ пад Ціхарэцкам захоўваліся снарады з КНДР
- 21.09.2024, 10:15
Новыя падрабязнасці ўдару.
Сёння ноччу Сілы абароны Украіны, папярэдне, знішчылі запас ракетаў і іншых боепрыпасаў, якія РФ набыла ў КНДР.
Пад атаку патрапіла 719-я артылерыйская база УС РФ, якая раней ужо фігуравала ў расследаваннях OSINT-экспертаў.
Пісаў пра яе, сярод іншых, уплывовы амерыканскі Цэнтр стратэгічных і міжнародных даследаванняў (CSIS).
Яшчэ ў лютым 2024 года Цэнтр выпусціў вялікае расследаванне пра пастаўкі паўночнакарэйскіх боепрыпасаў у Расею.
Там паведамлялася, што з лета 2023-га на тэрыторыі 719-й базы УС РФ пачалося маштабнае будаўніцтва новых месцаў для захоўвання снарадаў з КНДР.
«Ціхарэцк застаецца стратэгічна важным сховішчам боепрыпасаў для Поўдня Расеі і вайны супраць Украіны», – гаварылася ў артыкуле.
База знаходзіцца ў пасёлку Каменны Краснадарскага краю прыкладна за 350 км ад тэрыторый Украіны, падкантрольных Кіеву.
У ноч на 21 верасня ваенны аб'ект трапіў пад удар украінскіх дронаў, у выніку чаго там успыхнуў наймацнейшы пажар з дэтанацыямі.
Улады і Мінабароны РФ сцвярджаюць, што налёт беспілотнікаў нібыта быў перахоплены, а надзвычайнае здарэнне адбылося праз «падзенне аскепкаў». Тым часам Каменны тэрмінова эвакуююць.