BE RU EN

Зяленскі падпісаў закон аб павелічэнні выдаткаў на абарону Украіны

  • 21.09.2024, 10:39

Гаворка ідзе пра амаль 500 млрд грыўняў.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў закон аб павелічэнні выдаткаў бюджэту-2024 на абарону. Гаворка ідзе пра 495,3 млрд грыўняў.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на сайт Вярхоўнай Рады, Telegram нардэпа Яраслава Жалезняка.

«Прэзідэнт падпісаў закон № 11417 аб павелічэнні бюджэту сёлета на 500 млрд грн на ваенныя патрэбы», – напісаў Жалязняк.

Паводле ягоных словаў, пастаўлены новы рэкорд у выдатках для Украіны – 3,73 трлн грыўняў, што ў 2,3 разы больш, чым бюджэт да пачатку поўнамаштабнай вайны.

Пра падпісанне закона сведчыць і картка дакумента, размешчаная на сайце Вярхоўнай Рады. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў закон 20 верасня.

Паводле інфармацыі на сайце парламента, прыняты 298 галасамі парламентарыяў 18 верасня, закон быў перададзены прэзідэнту на падпісанне 20 верасня, пасля таго як у гэты ж дзень яго падпісаў кіраўнік Вярхоўнай Рады Руслан Стэфанчук.

Апошнія навіны