Момант удару дронаў па складзе БК у Ціхарэцку і рэакцыю расейцаў паказалі на відэа
- 21.09.2024, 10:54
Эфектныя кадры.
У ноч з 20 на 21 верасня беспілотнікі атакавалі пасёлак Каменны Ціхарэцкага раёна Расеі. У выніку здарыўся пажар і боепрыпасы здэтанавалі, піша расейскае выданне ASTRA.
Мясцовыя ўлады пацвердзілі атаку, а губернатар Краснадарскага краю заявіў, што пачалася эвакуацыя насельніцтва.
Паводле звестак ASTRA, у пасёлку знаходзяцца дзве вайсковыя часткі: в/ч 57 229-41 (мясцовыя жыхары называюць яе «белыя хлявы») і в/ч 01704. Пра тое, што пажар і выбухі пачаліся на складзе боепрыпасаў, выданню паведамілі мясцовыя жыхары. Яны ж знялі тое, што адбывалася, на відэа.
– Ні** я сабе! Е**нуцца! – каментуюць мясцовыя жыхары, якія знялі моманты выбуху на складзе.