BE RU EN

Войскі РФ патрапілі ў «пастку» трох кірункаў

  • 21.09.2024, 11:27

Акупанты на мяжы і не могуць ужо наступаць.

Расейскія акупанты ажыццяўляюць спробы падтрымліваць інтэнсіўнасць баявых дзеянняў на Пакроўскім кірунку, але ў іх ужо не стае сілаў і сродкаў, каб адначасова наступаць на трох кірунках. Пра гэта заявіў вайсковец 68-й асобнай егерскай брыгады з поклічам «Гусь».

У эфіры «Эспрэса» ён расказаў, што войскі РФ не могуць наступаць адначасова ў кірунку Пакроўска, Мірнаграда і Селідава. Як мяркуе вайсковец, вораг «выдаў» усё, што можа на гэтым кірунку, і цяпер засяроджвае свае сілы на поўдзень ад Пакроўска – на Курахаўскім кірунку, і на поўдзень ад Сялідава.

«Зрэшты, і ў зоне адказнасці нашай брыгады таксама прадаўжаюцца даволі інтэнсіўныя наступальныя дзеянні ворага», – кажа вайсковец.

Пакроўскі кірунак

Паводле ягоных словаў, расейцы спрабуюць падтрымліваць інтэнсіўныя баявыя дзеянні на Пакроўскім кірунку, але ў іх няма сілаў і сродкаў, каб весці наступ адразу на трох кірунках. Вораг не можа ў аднолькавым тэмпе наступаць па цэнтры Ачарэцінскага выступу з левага і правага флангаў.

«Фактычна ў іх няма сілаў і сродкаў адначасова атакаваць у кірунку Пакроўска, Мірнаграда і Сялідава. А таксама на поўдзень на Гарняк і Украінск. Адначасова яны гэтага ўжо рабіць не могуць. У іх для гэтага не стае сілаў і сродкаў», – падкрэсліў вайсковец.

Апошнія навіны