Стала вядома, дзе даляр у Беларусі каштуе даражэй за ўсё
- 21.09.2024, 12:57
Абменнікі ўстанавілі на выхадныя цікавыя курсы валютаў.
Даляр на гэтым тыдні даражэў на гандлі Беларускай валютна-фондавай біржы. На сайце «Люстэрка» паглядзелі, якія курсы валютаў устанавілі абменнікі на выходныя.
Найвышэйшы курс продажу банкамі даляра – 3,24 рубля («Банк БелЗЭБ»), а найніжэйшы – 3,195 рубля («Статусбанк», «Тэхнабанк»).
Удакладнім, што ў розных абменніках аднаго банка курсы валютаў могуць адрознівацца.
Выгадней за ўсё здаваць амерыканскую валюту ў «БНБ-Банк» – 3,1905 рубля.
Самы высокі курс продажу банкамі еўра – 3,595 рубля («ТК Банк»), а самы нізкі – у «Статусбанк» (3,535 рубля).
Еўра найбольш выгадна здаваць у «Банк Рашэнне», «БСБ Банк», «Ашчад Банк», «Статусбанк» – 3,52 рубля.
Курс набыцця банкамі расейскага рубля вышэйшы за ўсё ў «БНБ-Банк», «Статусбанк» – 3,4605 рубля за 100 расейскіх рублёў.
Самы высокі курс продажу банкамі расейскага рубля – 3,57 рубля за 100 расейскіх рублёў («Банк БелЗЭБ»), а самы нізкі – 3,476 рубля («Банк РРБ», «БНБ-Банк», «Статусбанк»).