BE RU EN

Лукашысты будуць судзіць віцяблянку з першай групай інваліднасці

  • 21.09.2024, 13:29

Жанчыне пагражае да шасці гадоў калоніі.

У Віцебску 9 кастрычніка пачнуць судзіць Валянціну Крыштапенку. У жанчыны інваліднасць першай групы, яна жыве за кошт пенсіі, паведамляе ПЦ «Вясна».

Віцяблянку абвінавачваюць паводле ч.1 арт. 361-4 КК (Спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці). Паводле прад'яўленага абвінавачання ёй пагражае да чатырох гадоў абмежавання волі ці ад двух да шасці гадоў калоніі.

У мірных акцыях пратэсту Валянціна ўдзельнічала, седзячы ў інвалідным вазку. У 2021 годзе яе аштрафавалі на 1160 рублёў паводле артыкула аб парушэнні парадку або правядзення масавых мерапрыемстваў (артыкул 24.23 КаАП).

Разглядаць справу жанчыны будзе суддзя Галіна Бондал.

Апошнія навіны