Бяздомны скраў у менчука заплечнік з 1600 еўрамі
- 21.09.2024, 14:35
І зрабіў нечакана.
Бяздомны 53-гадовы мужчына ў нецвярозым стане ішоў уздоўж платформы аўтавакзала «Цэнтральны». Ён убачыў, што пасажыр спіць, а побач з ім стаіць заплечнік. Бяздомны скраў заплечнік. Пазней высветлілася, што ў ім было 1600 еўраў, піша агенцтва «Менск-Навіны».
Далей бяздомны зрабіў, як ніхто не чакаў. Ён выкінуў змесціва заплечніка разам з грашыма ў сметніцу. А свае рэчы пераклаў у заплечнік.
Пасажыр прачнуўся, выявіў прапажу заплечніка і рушыў у міліцыю. Бяздомнага знайшлі і распачалі крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 205 КК (Крадзеж). Страта склала больш за 5600 рублёў. Ці паспеў пасажыр дастаць са скрыні асабістыя рэчы і грошы, не паведамляецца.
Сваю віну бяздомны мужчына прызнаў і раскаяўся ў зробленым. Суд прызнаў яго вінаватым і прызначыў тры месяцы арышту.
– Абвінавачаны нідзе афіцыйна не працаўладкаваны, не мае сталага месца жыхарства, раней ужо пяць разоў змушаўся да крымінальнай адказнасці за ўчыненне маёмасных злачынстваў, – расказаў памочнік пракурора Кастрычніцкага раёна Віктар Завадзіч.