BE RU EN

Бітва за Wildberries: бізнес-канфлікт у Расеі прыняў нацыянальны характар

  • 21.09.2024, 16:02

Тысячы інгушаў выйшлі сустрэць рэйс з целамі забітых ахоўнікаў і крытыкуюць Кадырава.

У Інгушэціі ў ноч на суботу некалькі тысяч чалавек сустрэлі рэйс у аэрапорце Магаса, куды былі дастаўленыя целы ахоўнікаў, якія загінулі ў выніку перастрэлкі ля маскоўскага офіса Wildberries, паведамляе «Радыё Свабода».

Стральба ў офісе найбуйнейшай расейскай інтэрнэт-крамы адбылася 18 верасня, калі ў яе паспрабаваў патрапіць сузаснавальнік кампаніі Уладзіслаў Бакальчук у суправаджэнні аховы. Былі забітыя 41-гадовы Адам Алмазаў і 28-гадовы Іслам-Бек Эльмурзіеў. Паводле справы аб перастрэлцы арыштаваны 30 чалавек.

Бакальчука ў карпаратыўным канфлікце вакол Wildberries падтрымаў кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў. Разам з бізнэсоўцам у офіс спрабаваў зайсці ягоны адвакат, былы пракурор у Чачні. Сярод арыштаваных – некалькі чачэнцаў, у тым ліку намеснік камандзіра АМАПу “Ахмат-1” Умар Чычаеў.

У тэлеграм-каналах з Інгушэціі распаўсюджваюцца пасты з рэзкай крытыкай Кадырава. Пра якія-небудзь інцыдэнты на памятных сустрэчах не паведамлялася. Кадыраў страляніну не каментаваў.

Апошнія навіны