BE RU EN

Генштаб УСУ распавёў падрабязнасці паразы двух складоў боепрыпасаў расейцаў

  • 21.09.2024, 16:17

І пацвердзіў, што там былі набоі з КНДР.

У Генштабе Узброеных сіл Украіны ў суботу, 21 верасня, пацвердзілі парашкоджанне арсеналу ў Ціхарэцку Краснадарскага краю РФ, які з'яўляецца трэцім найбуйнейшым складам ворага. Тамака захоўваліся паўночнакарэйскія ракеты KN23.

Пра гэта паведамілі ў Генштабе УСУ ў "Фэйсбуку".

Як сказана ў паведамленні, на момант удару на тэрыторыі складоў знаходзіўся эшалон, які даставіў не менш як 2 тысячы тон боепрыпасаў, у тым ліку і з КНДР.

Сілы абароны таксама атакавалі радыёлакацыйную станцыю Падлет, якая знаходзіла паветраныя цэлі ў напрамку арсенала.

У Генштабе дадалі, што Служба бяспекі Украіны нанесла ўдар па 23 арсенале Галоўнага артылерыйскага ўпраўлення Мінабароны РФ у Цвярской вобласці. У раёнах абодвух вайсковых арсеналаў зараз пажар і дэтанацыя.

Апошнія навіны