BE RU EN

У Менску аўтамабіль уляцеў у тралейбус з пасажырамі

  • 21.09.2024, 16:43

Ёсць пацярпелы.

У Менску кіроўца Skoda урэзаўся ў тралейбус з пасажырамі. Падрабязнасці ДТЗ агучылі ў прэс-службе УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Паводле папярэдніх звестак, 21 верасня, у суботу, прыкладна а 11.00 47-гадовы кіроўца аўтамабіля Skoda ехаў па праспекце Ракасоўскага. Непадалёк ад будынка №150А ў момант перастраення мужчына не пераканаўся ў бяспецы манеўру і ўрэзаўся ў тралейбус з пасажырамі, які рухаўся па суседняй паласе. У выніку ўдару машына Skoda па інэрцыі сутыкнулася з Kia. У ведамстве паведамілі, што адзін пасажыр тралейбуса быў дастаўлены ў шпіталь для правядзення абследавання.

Апошнія навіны